КНІГА

ЗЬМЕСТ
ЗАКАЗАЦЬ
ВОДГУКІ

АЎТАР

Севярын Квяткоўскі

БІЯГРАФІЯ
БЛОГ
ГАСЬЦЁЎНЯ

НАРОДНЫЯ
ФРАШКІ



ЗАКАЗАЦЬ

Заказаць кніжку “Фрашкі да пляшкі” можна па адрасе knihi.net

У Менску кніжку можна прыдбаць у сядзібе БНФ па адрасе Машэрава (былая Варвашэні), 8. Рэкамэндаваны кошт 5990 руб.

А таксама ў Арт-галерэі "Падземка" - пр-т. Скарыны/Незалежнасьці, 43.

назад

Слова фрашка прыйшло са старапольскай, адпачатку азначала вершаваны анэкдот з жыцьця, цяпер - проста анэкдот з жыцьця. Пляшка - пляскатая бутэлька, тое, што цяпер чамусьці завецца фляшкай. А пляшка сталася сынонімам проста бутэлькі.

Фрашкі да пляшкі

Многія з фрашак нарадзіліся пры кухлі ці кілішку альбо сталіся вынікам застольля. “Гэта альтэрнатыўная гісторыя найноўшай Беларусі, распаведзеная за сяброўскай бяседай”, - так я паўжартам тлумачыў знаёмым, якія пыталіся, пра што кніжка. А дакладней, гэта невялікія фрагмэнты гісторыяў канкрэтных людзей. Большасьць сабраных тут фрашак зьвязаныя з выпіўкай. Але кніжка ня ёсьць одай Бахусу. Мінздраў мае рацыю, цьвердзячы пра шкоднасьць алькаголю ў вялікіх дозах. Гісторыі, распаведзеныя ў фрашках, не пра алькаголь, а пра людзей.