КНІГА

ЗЬМЕСТ
ЗАКАЗАЦЬ
ВОДГУКІ

АЎТАР

БІЯГРАФІЯ
БЛОГ
ГАСЬЦЁЎНЯ

НАРОДНЫЯ
ФРАШКІ



Зборнік “Фрашкі да пляшкі” — суплёт кароткіх гісторыяў жыцьця пра вядомых беларускіх палітыкаў, музыкантаў, літаратараў, мастакоў, журналістаў, а таксама паспалітых людзей: выкладчыкаў, міліцянтаў, рабочых, таксістаў, мытнікаў, памежнікаў, бізнэсоўцаў, эмігрантаў і дзяцей. Аўтар малюе карціну жыцьця беларусаў новай эпохі — эпохі Незалежнасьці. Сьмешныя па форме, фрашкі — анэкдоты жыцьця — закранаюць сур’ёзныя тэмы ўзаемадачыненьня творцы і ўлады, паўстаньня беларускай мовы як элітарнай, а не калхознай, зьяўленьня новай генэрацыі, для якой ідэя беларушчыны не лубок, а спосаб самаідэнтыфікацыі ў прасторы і часе. “Фрашкі да пляшкі” можна чытаць як ураздроб, гэтак адным цэлым тэкстам, які можна назваць эсэ, а можна — прыгодніцкім раманам.


Сябры, запрашаю да ўдзелу ў супольным фрашкавым праекце. Апроч пісаньня ўласных гісторыяў, я раблю працу фальклярыста, ў тым ліку сецявога: шукаю фрашкі іншых аўтараў.

Свае гісторыі можна пакідаць у камэнтах блогу, альбо дасылаць на адрас kviat@kviat.org (пакідаю за сабой права стылёвай рэдактуры).

Слова фрашка прыйшло са старапольскай, адпачатку азначала вершаваны анэкдот з жыцьця, цяпер - проста анэкдот з жыцьця. Пляшка - пляскатая бутэлька, тое, што цяпер чамусьці завецца фляшкай. А пляшка сталася сынонімам проста бутэлькі.
Многія з фрашак нарадзіліся пры кухлі ці кілішку альбо сталіся вынікам застольля. “Гэта альтэрнатыўная гісторыя найноўшай Беларусі, распаведзеная за сяброўскай бяседай”, - так я паўжартам тлумачыў знаёмым, якія пыталіся, пра што кніжка. А дакладней, гэта невялікія фрагмэнты гісторыяў канкрэтных людзей. Фрашкі да пляшкіБольшасьць сабраных тут фрашак зьвязаныя з выпіўкай. Але кніжка ня ёсьць одай Бахусу. Мінздраў мае рацыю, цьвердзячы пра шкоднасьць алькаголю ў вялікіх дозах. Гісторыі, распаведзеныя ў фрашках, не пра алькаголь, а пра людзей.